Космас і Касманаўты
Падобна на тое, што назва вуліцы “Касманаўтаў” у Воршы – падабалася Уладзіміру Караткевічу.
Напачатку 60-ых далёкія сусветы вабілі, у героя рамана “Нельга забыць” адбываецца дыялог пра космас з сябрам Янісам: “Ты паляцеў бы? – спытаў Яніс. – Хоць сёння. Гэтая самота, гэты боль, – куды хочаш ад іх. Часам мне здаецца, ад адной зямной непрытульнасці чалавек можа… туды. – Ну, і ад гонару, – сказаў Яніс, – і ад і ад мужнасці”.
Ды значна лепей жыць на вуліцы Касманаўтаў, чым на вуліцы Варашылава, як перад КАсманаўтамі назывлася вуліцв, якая шмат разоў мяняланазву, кажуць ні адну вуліцу ў горадзе не пераіменоўвалі так часта – Паштова, Півавараная, Ігнатоўскага, Варашылава, Півавараня (падча Другой сусветнай вайны), зноў Варашылава (пасля вайны, Касманаўтаў (пасля першага палёту ў космас), і – Караткевіча.
30 снежня 1961 года Уладзімір Караткевіч піша верш “Вуліца Касманаўтаў” – менавіта так з вялікай літары – Касманаўтаў
У горадзе без тралейбусаў,
над імклівай нямоўчнай ракой,
На вуліцы Касманаўтаў — хата маці маёй,
На вуліцы Касманаўтаў, дзе ўлетку бубняць чмялі,
На самай мне любай вуліцы з усіх,
што ёсць на зямлі…
Пасталі дамы ў пажары каралавых арабін —
Шаснаццаць аднапавярховых і двухпавярховы адзін.
А поруч з імі узносяцца над стромай садоў залатых
Велічны гмах піўзавода і дом Грамады глухіх.
***
Вуліца Касманаўтаў збягае ў лагчыну з гары.
Вытокі яе — у горадзе, вусце яе — ў Дняпры.
Направа — дамы і краны, і шызы з комінаў дым,
Налева — Дняпро і абрывы, і аблокі над гэтым усім.
***
З вуліцы Касманаўтаў на срэбны гасцінец нябёс.
Дзякуй за адпачынак. Сад зацвіў недарма,
Я іду адсюль. Я спяшаюся. Дарозе канца няма.
І недзе далёка свеціць, як забыты цёплы маяк,
Вуліца Касманаўтаў —
пустая калыска мая.
У вершы Уладзімір Караткевіч, як і ў рамане “Нельга забыць” зноў дакладна апісвае вуліцу, дзе стаіць дом яго сям’і. Нават колькасць дамоў ўказвае дакладна: “Шаснаццаць аднапавярховых і двухпавярховы адзін”.
Пра двухпавярховыя доўга думала: што ж гэта такоеі зразумела, што гэта кантора піўзавода, дзе сядзела дырэкцыя.
Цяпер на верхняй частцы вуліцы Караткевіча ў Оршы захаваліся толькі тры старыя прыватныя дамы – №10 (дом Караткевіча), №8 і №6 (дом, у якім ніхто не жыве). На схіле да Дняпра – чатыры прыватныя дамы. Салярныя знакі. вуліца Караткевіча, дом 6, дзе ніхто не жыве.