З’явіцца рэсурс, які дапаможа пачаць бізнес



Існуючая форма самазанятасці дазваляе жанчынам атрымліваць даход ад заняткаў для душы.

Пра дапаможны інфармацыйны рэсурс, які мусіць з’явіцца ў выніку супольнага праекта Міжнароднай фінансавай карпарацыі і Амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі, на адмысловым воркшопе ў Менску распавяла юрыст кампаніі Arzinger Яўгенія Сярогіна:

– Гэта будзе рэсурс rep.gov.by, дзе будуць размешчаны разнастайныя адміністратыўныя працэдуры па канкрэтных бізнес-сітуацыях. Можна будзе спампоўваць формы дакументаў, можна будзе зазірнуць у рубрыку пытанняў і адказаў. У прынцыпе гэта будзе падрабязная пакрокавая інструкцыя пра тое, як дзейнічаць, каб пачаць нейкі бізнес.

Наступная сустрэча для будучых беларускіх бізнесовак будзе прысвечана тэме адкрыцця дзіцячага садка ў межах індывідуальнага прадпрымальніцтва. Падрабязней на prowomen.by.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск