„Дываны Берасця” стануць часткай „Віцебскіх дываноў”



Маёмасны комплекс быў выкуплены на аўкцыёне. Але ад гэтага не вырастуць заробкі і не зменіцца сітуацыя на рынку працы.

У гэтым перакананы старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Незалежных прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў:

– Прынцыповай розніцы няма – ці яны віцебскія, ці яны берасцейскія. Насамрэч, гэта зноў жа дзяржаўныя фармальна структуры, альбо афіліраваныя з тымі людзьмі, якія да гэтых дзяржаўных структур маюць самае непасрэднае дачыненне.  Калі мы кажам пра гісторыю „Каўроў Берасця”, то гэта самае лепшае прадпрыемства ў 90-х гадах і сёння самае дрэннае ў рамках Берасцейшчыны.

Перадача вытворчасці з захаду на ўсход нічога не дае, паколькі тавар трэба не толькі вырабляць, але і недзе збываць, — дадаў грамадскі дзеяч.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце