Падатковыя інспекцыі Польшчы заклікаюць карыстацца электроннымі паслугамі



Падатковыя інспекцыі Польшчы заклікаюць карыстацца электроннымі спосабамі складання дэкларацыяў.

„Абмяжоўваючы прамыя кантакты, знізім рызыкі, звязаныя з патэнцыйным распаўсюдам каронавіруса, што павінна стаць нашым агульным прыярытэтам”, – з такім заклікам у прыватнасці звяртаецца  прэс-сакратар Падатковай інспекцыі ў Беластоку Радаслаў Ганцэвіч.

– У сувязі з небяспекай заражэння каронавірусам, Падатковая інспекцыя ў Беластоку заклікае ўсіх кліентаў падаткавай інспекцыі Падляшскага ваяводства карыстацца тэлефоннымі і электроннымі паслугамі інспекцыі.

У выпадку ўзнікнення пытанняў па запаўненні гадавой падатковай дэкларацыі, Радаслаў Ганцэвіч заклікае скарыстацца тэлефоннай лініяй даведачнай дапамогі. Гарачая лінія працуе з панядзелка па пятніцу з 7.15 да 15.15 па тэлефоне 538 632 162.

Беларускае Радыё Рацыя