Абвешчаны поўны спіс прэміі Анемпадыстава
У поўны спіс сёлетняй прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку ўвайшло 37 кніг.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся дызайнеры, якія стварылі вокладку для папяровай беларускай кнігі, выдадзенай у 2019 годзе. Таксама прымаліся кнігі 2018 года, пры ўмове, што яны не былі пададзеныя на прэмію ў мінулым годзе.
Сёлета на прэміі Анемпадыстава прадстаўлены 11 беларускіх і 1 польскае выдавецтва. Лідарам па колькасці намінантаў з’яўляецца выдавецтва “Галіяфы” – 13 кніг, выдавецтва “Логвінаў” прадстаўлена 6 кнігамі, “ЮрСаПрынт” – 4 кнігамі, “Янушкевіч” – 3 кнігамі. Таксама поўны спіс прэміі ўтрымлівае па 2 кнігі ад выдавецтваў “Кнігазбор”, “Рэгістр”, “Полацкае ляда” ў супрацы з “Ekopress” і ад выдаўца Дзяніса Раманюка. У астатніх выдавецтваў – “Медысонт”, “Смэлток” і “Мастацкая літаратура” – па адной кнізе.
Поўны спіс намінантаў на прэмію імя Міхала Анемпадыстава:
- Кацярына Пікірэня – аўтарка вокладкі кнігі “Англійскі сусед”, Міхаіл Вешым (пераклад на беларускую Таццяны Анікеенкі). Логвінаў, 2019.
- Дзяніс Пастарнак – аўтар вокладкі кнігі “Анталогія сучаснага беларускага верлібра”, укладальнік – Георгій Барташ. Смэлток, 2019.
- Ганна Бундзелеева, Сяргей Календа – аўтары вокладкі кнігі “Балтыйскія шкарпэткі”, Сяргей Календа. Логвінаў, 2019.
- Дзяніс Раманюк – аўтар вокладкі кнігі “Беларусь. Храм і краявід”, Дзяніс Раманюк. Раманюк Дзяніс, 2019.
- Валерыя Шкляр – аўтарка вокладкі кнігі “Бойня нумар пяць, або Крыжовы паход дзетак”, Курт Вонэгут (пераклад на беларускую Паўла Касцюкевіча). Логвінаў, 2019.
- Алесь Рыжы, Андрэй Чарнякевіч, Іван Русачак – аўтары вокладкі кнігі “Гродно. Зазеркалье”, Андрэй Павач. ЮрСаПрынт, 2019.
- Сяргей Сцельмашонак – аўтар вокладкі кнігі “Десять тысяч полетов стрелы”, Міхаіл Лучыцкі. Рэгістр, 2019.
- Стася Сакалоўская – аўтарка вокладкі кнігі “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”, Кірыл Стаселька. Галіяфы, 2019.
- Лана Красікава, Валер Каліноўскі – аўтары вокладкі кнігі “Дзеці Францыі. Гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну”, Валер Каліноўскі. Кнігазбор, 2019.
- Анастасія Гладышчук, Алесь Рыжы – аўтары вокладкі кнігі “Замок Берестейский”, Анатоль Гладышчук. ЮрСаПрынт, 2019.
- Анатоль Тадорскі – аўтар вокладкі кнігі “Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі”, Сяргей Пясецкі (пераклад на беларускую Алеся Астраўцова). Медысонт, 2019.
- Яраслаў Мальдзіс, Алесь Аркуш, Алесь Пушкін – аўтары вокладкі кнігі “Захлынуцца апантанасьцю жыцця”, Юры Гумянюк. Полацкае ляда (пры супрацы з беластоцкім выдавецтвам EkoPress), 2019.
- Таццяна Аўсекліс, Арцём Вілейта – аўтары вокладкі кнігі “Злом”, Цемрык Велет. Галіяфы, 2019.
- Алесь Рыжы, В.Вярцейка – аўтары вокладкі кнігі “Ідэя адраджэння Вялікага княста літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі. 1975-1939 гг.”, Сяргей Марозаў. ЮрСаПрынт, 2019.
- Артур Вакараў, Севярын Квяткоўскі – аўтары вокладкі кнігі “Каларадская пушча”, Севярын Квяткоўскі. Логвінаў, 2019.
- Вера Драздова – аўтарка вокладкі кнігі “Калядны стол”, Зараслава Камінская. Галіяфы, 2019.
- Сяргей Шабохін – аўтар вокладкі кнігі “Кароткая гісторыя сэрца”, Маціяс Гёрыц (пераклад на беларускую Вольгі Гапеевай). Галіяфы, 2019.
- Ганна Радзько – аўтарка вокладкі кнігі “Ключ дарог”, Лілія Ільюшына. Галіяфы, 2019.
- Міла Трэстман – аўтарка вокладкі кнігі “Книга Небытия”, Гершон Трэстман. Логвінаў, 2019.
- Сяргей Шабохін – аўтар вокладкі кнігі “КЭМЭЛ-ТРЭВЭЛ”, Вольга Гапеева. Галіяфы, 2019.
- Уладзіслава Юрчанка – аўтарка вокладкі кнігі “Муза сабачага скверу”, Анатоль Астапенка. Галіяфы, 2019.
- Яраслаў Мальдзіс, Алесь Аркуш, Таццяна Козік – аўтары вокладкі кнігі “Непазьбежны лістапад”, Ігар Сідарук. Полацкае ляда (пры супрацы з беластоцкім выдавецтвам EkoPress), 2019.
- Наталля Паваляева – аўтарка вокладкі кнігі “Паехаць на поўнач, каб памерцi”, Іда Ліндэ (пераклад на беларускую Наталлі Паваляевай). Янушкевіч, 2019.
- Наталля Паваляева – аўтарка вокладкі кнігі “Пыха і перадузятасць”, Джэйн Остэн (пераклад на беларускую Ганны Янкуты). Янушкевіч, 2019.
- Ілля Странгоўскі – аўтар вокладкі кнігі “Пячора”, Жазэ Сарамагу (пераклад на беларускую Галіны Мітраховіч). Янушкевіч, 2019.
- Уладзімір Сцяпан – аўтар вокладкі кнігі “Рабинович, как тебе не стыдно”, Уладзімір Рабіновіч. ЮрСаПрынт, 2019.
- Уладзіслава Юрчанка – аўтарка вокладкі кнігі “Раз — шкілет, і два — шкілет”, Франц Сіўко. Галіяфы, 2019.
- Сяргей Сцельмашонак – аўтар вокладкі кнігі “Сказки старенького смартфона”, Сяргей Сцельмашонак. Рэгістр, 2019.
- Стася Сакалоўская – аўтарка вокладкі кнігі “Следства вядзе суддзя Дзі”, Роберт Ван Гулік (пераклад на беларускую Ганны Янкуты). Кнігазбор, 2019.
- Дзяніс Раманюк, Дзяніс Нядзельскі – аўтары вокладкі кнігі “Смак беларускай кухні”, Андрэй Шукін, Алена Мікульчык, Дзяніс Раманюк. Раманюк Дзяніс, 2019.
- Лізавета Валанцэвіч – аўтарка вокладкі кнігі “Таямніца гары Міндоўга”, Міхась Зізюк. Галіяфы, 2019.
- Міхаіл Дайлідаў – аўтар вокладкі кнігі “Трава бясконцасці”, Віктар Шніп. Мастацкая літаратура, 2018.
- Кацярына Пікірэня, Павал Касцюкевіч – аўтары вокладкі кнігі “Трое ў чоўне і пёс з імі”, Джэром Клапка Джэром (пераклад на беларускую Паўла Касцюкевіча). Логвінаў, 2019.
- Маргарыта Сянькова – аўтарка вокладкі кнігі “Чорная архідэя”, Павел Міхалькевіч. Галіяфы, 2019.
- Жанна Гладко – аўтарка вокладкі кнігі “Чорныя макі”, Вольга Гапеева. Галіяфы, 2019.
- Дар’я Сазановіч – аўтарка вокладкі кнігі “Яна была”, Ірына Саламаціна і Наталля Кухарчык. Галіяфы, 2019.
- Павел Дарохін – аўтар вокладкі кнігі “Homo”, Крысціна Бандурына. Галіяфы, 2019.
У журы ўвайшлі творцы, якія працуюць і з візуальнымі вобразамі, і са словам: літаратарка і архівістка Вольга Бабкова, графік, дызайнер і фатограф Адам Бароўскі, пісьменнік і мастак Адам Глобус, культуролаг, крытык і эсэіст Максім Жбанкоў, пісьменнік і мастак Артур Клінаў, дызайнер і каліграф Генадзь Мацур, мастачка і паэтка Васіліса Паляніна, мастачка Антаніна Слабодчыкава, дызайнер Юрый Тарэеў.
Ініцыятыва адзначаць найлепшую вокладку да беларускай кнігі належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Саюзам беларускіх дызайнераў і “Лятучым універсітэтам”, а таксама польскім партнёрам ТАА “H&L” і фондам “Адкрытая культура”. Генеральным партнёрам прэміі з’яўляецца тэлеканал “Белсат”.
Прэмія заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця два гады таму. Леташнім пераможцам прэміі стаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса.