«Ізаляцыя» Разаліны Бусел у музеі-майстэрні Заіра Азгура
Чалавек не мусіць баяцца, і мастацтва можа ў гэтым дапамагчы.
Уласную выставу «Ізаляцыя» ў сталічным музеі-майстэрні Заіра Азгура прадставіла мастачка Разаліна Бусел:
– Калі-нікалі мне здаецца, што мае работы агрэсіўныя. Я думала, можа быць да іх падыходзіць тэмін “агрэсіўнае мастацтва”. Але не ў ва ўсіх яны выклікаюць такія пачуцці. Усе людзі па-рознаму рэагуюць. Чалавек павінен сам вырашаць. Не думаю, што трэба ў страхе жыць.
Праект „Ізаляцыя” быў рэалізаваны на кафедры керамікі і шкла Акадэміі мастацтваў ва Уроцлаве ў межах стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча „Gaude Polonia” у 2019 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя