Украіна закрывае большасць пагранічных пунктаў пропуску



Украінскія ўлады прынялі рашэнне часткова закрыць дзяржаўныя межы.

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны Дзяніс Шмыгаль, перадае „Інтэрфакс-Украіна”. Зачыніць 170 пунктаў пропуску маюць намер з 12 сакавіка.

– З 219 пунктаў пропуску на межах з заўтрашняга дня будуць працаваць 49. Астатнія будуць закрыты для пропуску грамадзян і аўтатранспарту, – сказаў ён. Акрамя таго, Украіна фактычна спыняе авіязносіны з Італіяй праз эпідэмію COVID-19.

На беларуска-ўкраінскай мяжы ёсць 8 міжнародных і 4 міждзяржаўных пункта пропуску. Дакладна невядома, якія з іх могуць спыніць працу.

zviazda.by