Аб’ём гандлю з Расеяй скараціўся, але і знізілася адмоўнае сальда
З пачатку года назіраецца скарачэнне гандлю Беларусі і Расеі з-за зніжэння паставак нафты, аднак адначасова і зменшылася адмоўнае сальда ў беларускім тавараабароце з РФ.
На гэта звярнуў увагу прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 11 сакавіка на сустрэчы ў Маскве з прэм’ер-міністрам Расеі Міхаілам Мішусціным.
„Нам удалося стабілізаваць тавараабарот, ён трымаецца на ўзроўні $35-36 млрд, – сказаў Сяргей Румас. – Атрымалі ўжо аператыўную інфармацыю за студзень: тавараабарот у нас зменшыўся, сальда, якое ў нас было вельмі вялікім, адмоўнае сальда, за студзень зменшылася. Гэта значыць, мы выраўноўваем свае патокі. Разам з тым разумеем, за кошт чаго адбылося змяншэнне сальда. І гэта яшчэ адно з пытанняў, якое нам неабходна будзе абмеркаваць – гэта пастаўкі энерганосьбітаў”.