„Белнафтахім” чакае ў порце Клайпеды тры танкеры з нафтай
„Белнафтахім” чакае да канца сакавіка прыбыцця ў порт Клайпеды трох танкераў з нафтай для Беларусі, паведаміў прэс-сакратар канцэрна Аляксандр Цішчанка.
„Мы пацвярджаем інфармацыю. У гэтым месяцы чакаем праз порт Клайпеды яшчэ тры танкеры. Інфармацыю па іх пакуль не дэталізуем”, – сказаў Аляксандр Цішчанка.
Раней паведамлялася аб дамоўленасці „Белнафтахіма” на куплю ў сакавіку двух танкераў нафты ў трэйдараў з перавалкай у порце Клайпеды. Першы з іх прыбыў у літоўскі порт 4 сакавіка. Гэта нафта будзе перапрацоўвацца ў ААТ „Нафтан”.
Каменціруючы інфармацыю Reuters аб абмеркаванні магчымасці паставак у Беларусь нафты з Саудаўскай Аравіі, Аляксандр Цішчанка сказаў, што краіна працуе па ўсіх напрамках дыверсіфікацыі паставак нафты, у тым ліку з арабскімі краінамі.
„Нафтавы рынак сёння можна назваць найноўшым з улікам апошняй дынамікі цэн і прапаноў. Мы працуем па ўсіх напрамках дыверсіфікацыі, у тым ліку з арабскімі пастаўшчыкамі. З улікам таго, што пакуль няма інфармацыі, што па найноўшых цэнах ужо нехта штосьці купіў, то лагічней за ўсё прадоўжыць вывучэнне рынку”, – адзначыў прадстаўнік „Белнафтахіма”.