Беларускі год у Ізраілі распачаўся!



Традыцыйна беларускі год распачаўся ў Ерусаліме ля Сцяны Плачу з Малітвы за Беларусь. Як звычайна акцыя праходзіць ва ўгодкі прыняцця другой ўстаўной граматы. 

  У гэтым годзе яна супала з 103 угодкамі Дня Беларускага Значка. Малітва пераходзіла пад дэвізам „Супраць маскоўскай акупацыі і маскоўскага антысемітызму – За Нашу й Вашу Свабоду”.    Акцыю праводзіў каардынатар ізраільскай суполкі Руху салідарнасці „Разам” Барыс Давід Балтэ.   Ён заявіў: „Сёння, калі над Беларуссю вясіць пагроза ліквідацыі Незалежнасці, калі знічтажаецца беларуская мова, калі ў Ізраілі маскоўцы вядуць антысеміцкую кампанію, калі маскоўцы з ісламістамі і левымі рыхтуюцца захапіць уладу, калі паўсюль адчай і трывога, правіца нашых народаў і дзяржаў павінна даць адпор і зрабіць альтэрнатыву маскоўшчыне і папулізму. ”

Па юдэйскай традыцыі ў гонар 102-й гадавіны ўтварэння БНР былі зачытаны 103 псальмы, і ў гонар 103-й гадавіны пачатку беларускай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі былі зачытаны 104 псальмы. Выканан гімн Ізраіля „Аціква” (Надзея) ды гімн Беларусі „Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. 

  Наступнае мерапрыемства „Дзень Волі Ля Мора” ў Ашдоде ля помніка Народнага Паэта Беларусі Янкі Купалы. 25 сакавіка, а 18:00, скрыжаванне вуліц Ротшыльд і Мота Гур.

Барыс Давід Балтэ, Ізраіль