Ва Украіне адзначаны першы выпадак смерці ад каронавіруса
У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Украіны пацвердзілі смерць 71-гадовай жанчыны з Жытомірскай вобласці, якая 12 сакавіка была шпіталізавана з лабараторна пацверджаным выпадкам COVID-19.
„Міністэрства аховы здароўя Украіны адзначае, што памерлая жанчына знаходзілася ў групе рызыкі. Паводле сусветнай тэндэнцыі, старэйшае пакаленне людзей найбольш слабае да інфікавання каронавіруса COVID-19 са смяротным зыходам”, – гаворыцца ў паведамленні.
У жанчыны быў цяжкае стан. Яна вельмі позна звярнулася да ўрачоў, яе падключылі да апарата вентыляцыі лёгкіх.
Нагадаем, што Украіна закрые мяжу для замежнікаў праз 48 гадзін у сувязі з успышкай коронавіруса ў свеце.
Фота korrespondent.net