Трамп абвесціў у ЗША рэжым надзвычайнай сітуацыі
13 сакавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвесціў рэжым надзвычайнай сітуацыі ў рамках змагання з распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі. Яго зварот трансляваў Белы дом.
„Каб прадаставіць федэральнаму ўраду ўсю поўнасць улады…я афіцыйна абвяшчаю надзвычайнае становішча ў краіне”, – сказаў Трамп.
Прэзідэнт расказаў, што для барацьбы з распаўсюдам каронавірусу ЗША выдзеляць 50 мільярдаў даляраў. Трамп таксама заклікаў штаты неадкладна стварыць цэнтры экстраннага рэагавання.
Прэзідэнт ЗША абвесціў рэжым надзвычайнага становішча ў адпаведнасці з так званым законам Стафарда, які дазваляе павялічыць дапамогу рэгіёнам.
Беларускае Радыё Рацыя