Украіна закрывае мяжу для замежнікаў



Украіна з панядзелка закрые ўезд на тэрыторыю краіны для ўсіх грамадзян замежных дзяржаў, паведамляе bbc.com.

Тэрмін забароны будзе дзейнічаць два тыдні. Пасля яго заканчэння забарона на ўезд для замежнікаў можа быць прадоўжана.

Аб рашэнні, прынятым у пятніцу на пазачарговым пасяджэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, паведаміў сакратар Савета бяспекі Аляксей Данілаў.

Паводле яго слоў, грамадзяне Украіны, якія знаходзяцца за мяжой, атрымаюць магчымасць вярнуцца на Радзіму, аднак тыя з іх, хто будзе вяртацца з краін, дзе „лютуе каронавірус”, будуць праходзіць працэдуру абсервацыі. У той жа час сакратар Савета бяспекі заклікаў украінцаў устрымацца ад паездак за мяжу, а таксама абмежаваць перамяшчэнні ў межах краіны.