У Берасці праймерыз выйграў Павел Севярынец
Больш за сотню чалавек прынялі ўдзел у “народным галасаванні”, альбо праймерыз у Берасці. Вазначалі адзінага кандыдата ад кааліцыі грамадскіх рухаў і партыяў на бліжэйшую прэзідэнцкую кампанію ў Беларусі.
Каля 50 адсоткаў прысутных аддалі сваю перавагу палітыку і сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД) Паўлу Севярынцу.
Агучваюцца падлічаныя галасы:
– Губарэвіч – 34, Кавалькова – 14, Казлоў – 4, Севярынец – 63, Янукевіч – 1 голас.
Другое месца па выніках галасавання заняў нараджэнец Берасцейшчыны і прадстаўнік Руху „За свабоду” Юрась Губарэвіч, трэцяе – за Вольгай Кавальковай ад БХД і рэшта за Мікалая Казлова (АГП) і Аляксея Янукевіча (БНФ). Усяго зарэгістраліся 139 удзельнікаў галасавання, бюлетэняў атрымалі 118 з іх і 116 апусцілі ў скрыню. Пасля абеду аналагічная працэдура пройдзе ў Драгічыне.
Беларускае Радыё Рацыя