Пуцін падпісаў закон аб папраўках у Канстытуцыю РФ
Прэзідэнт РФ зацвердзіў парадак прыняцця паправак у Канстытуцыю, які ўступае ў сілу пасля афіцыйнай публікацыі дакумента. Самі папраўкі ўступаюць у сілу па выніках усерасейскага галасавання, якое прызначана на 22 траўня.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб папраўцы да Канстытуцыі па ўдасканаленнi рэгулявання асобных пытанняў арганізацыі і функцыянавання публічнай улады. Ён апублікаваны на партале прававой інфармацыі РФ.
Законапраект складаецца з двух частак: акрамя саміх паправак да раздзелаў 3-8 Канстытуцыі, у ім апісаны парадак іх прыняцця. Папраўкі ўступаюць у сілу пасля ўсенароднага галасавання, а парадак іх прыняцця — пасля афіцыйнай публікацыі закону. Такім чынам, цяпер Пуцін зацвердзіў толькі працэсуальную частка кампаніі.
Гэта стала магчымым пасля таго як законапраект ухвалілі заканадаўчыя сходы ўсіх 85 рэгіёнаў. Згодна з прэзідэнцкімі папраўкамі, пасля падпісання дакумента яго разгледзіць Канстытуцыйны суд. Калі КС палічыць, што ўнесеныя змены адпавядаюць палажэнням першай, другой i дзявятай глаў Асноўнага закона, у Расеі пройдзе ўсенароднае галасаванне, якое прызначана на 22 красавіка. Для таго каб змены канчаткова ўступілі ў сілу, іх павінны падтрымаць больш за палову ўдзельнікаў галасавання.
Законапраект аб папраўках у Канстытуцыю быў ухвалены Дзярждумай 11 сакавіка, у той жа дзень яго прыняў Савет Федэрацыі. Змены, у прыватнасці, увядуць у Асноўны закон узгадванне «продкаў, якія перадалі нам ідэалы і веру ў Бога», а таксама дазволяць Пуціну зноў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Ён пры гэтым заявіў, што цалкам прыбраць з Канстытуцыі абмежаванне па колькасці тэрмінаў для кіраўніка дзяржавы — немэтазгодна.
Фота: kremlin.ru