Анджэй Дуда не паедзе ў Смаленск на 10-ыя ўгодкі авіятрагедыі



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў пра тое, што ён не паедзе на 10-ыя ўгодкі Смаленскай трагедыі ў Расейскую Федэрацыю. Пра гэта паведаміў тэлеканал Polsat.

На ўшанаванне загінулых ў Смаленскай авіякатастрофе імаверна выправіцца прэм’ер-мінстр Польшчы Матэвуш Маравецкі. Пра жаданне паляцець на жалобнае мерапрыемства заяўляў раней і старшыня партыі „Права і Справядлівасць” Яраслаў Качыньскі.

10 красавіка 2010 года самалёт Ту-154 польскага прэзідэнта Леха Качыньскага разбіўся непадалёк аэрадрома Смаленск-Паўночны. На борце знаходзілася 96 чалавек: 88 пасажыраў, прадстаўнікоў польскай палітычнай, ваеннай, культурнай эліты і 8 членаў экіпажу. Яны ляцелі на жалобныя мерапрыемствы ў Катыні. Усе пасажыры самалёта загінулі.

Беларускае Радыё Рацыя