Курс для фермераў і ўладальнікаў прысядзібнай гаспадаркі
Курс для фермераў і ўладальнікаў прысядзібнай гаспадаркі хочуць правесці прадстаўнікі моладзевага грамадскага аб’яднання “Час зямлі” на Берасцейшчыне.
На дадзены момант аб’яўлены набор патэнцыйных удзельнікаў, — распавёў кіраўнік структуры Рыгор Цярэнцьеў:
– Гэта курс, які накіраваны на далучэнне звычаных жыхароў, у якіх ёсць прысядзібныя гаспадаркі, а таксама на людзей, у якіх ёсць свае фермерскія гаспадаркі, на ўкараненне прынцыпаў арганічнага земляробства. Мы доўгі час працавалі ў рэгіёне, як раз у Берасцейскім раёне, які бліжэй да рэзервату Прыбужскае Палессе і нам цікава, каб у гэтым рэгіёне падтрымліваліся прынцыпы эка-сяброўскага развіцця.
Папярэдне правядзенне майстар-класаў запланавана на перыяд з красавіка па ліпень, а сустрэчы з экспертамі — з верасня па снежань.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце