Джоні Льюіс: Людзі не задумваюцца, што такое вайна



Вайна як катэгорыя мусіць быць знішчаная, і чалавецтва павінна да гэтага імкнуцца.

Галоўную ідэю серыі кароткаметражных фільмаў у стылі антываеннай сатыры прадставіў у Менску на фестывалі «Нефільтраванае кіно» амерыканскі рэжысёр Джоні Льюіс:

– Людзі не задумваюцца, што такое вайна насамрэч. Калі забіваюць аднаго чалавека, то гэта забойства, і вінаваты трапляе ў зняволенне. Калі забіваюць шматлікіх, то гэта лічыцца нармальным. Я не валодаю дастатковай кампетэнцыяй у палітыцы, але гляджу на вайну ў цэлым як на феномен. Галоўнае пытанне: навошта мы забіваем і як спыніць гэты працэс?

На думку амерыканскага рэжысёра, шляхі да спынення вайны ў свеце знаходзяцца выключна ў руках народа, які павінен трансляваць такую мэту перад дзяржавай і кантраляваць ейнае выкананне.

Беларускае Радыё Рацыя