Мясцовая вертыкаль, пасол і кіраўніцтва міністэрстваў



Аляксандр Лукашэнка 16 сакавіка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы прызначыў:

Крупко Івана Іванавіча – міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання;

Субоціна Аляксандра Міхайлавіча – памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектарам па Магілёўскай вобласці;

Калініна Анатоля Мікалаевіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Гарадзецкага Дзмітрыя Мікалаевіча – намеснікам старшыні Берасцейскага аблвыканкама;

Ляўковіча Сяргея Віктаравіча – першым намеснікам старшыні Менскага аблвыканкама;

Кручанава Аляксандра Уладзіміравіча – намеснікам старшыні Менскага аблвыканкама;

Трушчанкі Юрыя Уладзіміравіча – намеснікам старшыні Менскага гарвыканкама;

Палуяна Міхаіла Мікалаевіча – старшынёй Баранавіцкага райвыканкама;

Бацэнкі Міхаіла Леанідавіча – старшынёй Маларыцкага райвыканкама;

Унуковіч Галіну Уладзіміраўну – старшынёй Бешанковіцкага райвыканкама;

Каваленку Алега Анатольевіча – старшынёй Докшыцкага райвыканкама;

Мароза Ігара Аляксандравіча – старшынёй Сенненскага райвыканкама;

Садоўскага Андрэя Уладзіміравіча – старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама;

Вярсоцкага Аляксандра Людвігавіча – старшынёй Свіслацкага райвыканкама;

Юргевіча Уладзіміра Іосіфавіча – старшынёй Менскага райвыканкама;

Ратомскага Андрэя Казіміравіча – старшынёй Смалявіцкага райвыканкама;

Сухадольскага Аляксандра Мікалаевіча – старшынёй Бабруйскага райвыканкама;

Трушкіна Аляксандра Леанідавіча – старшынёй Краснапольскага райвыканкама;

Куксянкова Міхаіла Мікалаевіча – старшынёй Хоцімскага райвыканкама;

Міхеенка Аляксандру Мікалаеўну – старшынёй Чэрыкаўскага райвыканкама;

Шашка Дзмітрыя Тадэвушавіча – кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна Менска;

Хільмана Сяргея Анатольевіча – кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна Менска;

Страздзіна Дзмітрыя Ігаравіча – генеральным дырэктарам вытворча-гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белмедтэхніка»;

Богдан Алену Леанідаўну – намеснікам міністра аховы здароўя;

Грамаду Валерыя Іванавіча – намеснікам міністра культуры;

Гадзяцкага Уладзіміра Уладзіміравіча – старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці;

Мельнікава Аляксандра Кузьміча – членам Гомельскага аблвыканкама;

Шчаковіча Аляксандра Уладзіміравіча – членам Менскага гарвыканкама.

БелТА