У Гародні адкрылася фотавыстава „Пяціхвілінка”



Фотавыстава старых фотаздымкаў даваеннай Гародні ўпрыгожыла гандлёвы цэнтр OldCity.

Экспазіцыя мае назву „Пяціхвілінка”, пра яе распавядае адзін са стваральнікаў, журналіст выдання Hrodna.life Руслан Кулевіч:

– Гародня з 1939 па 1944 была пад палякамі, першымі саветамі, пад немцамі. Я паказваю, як выглядала Гародня, там толькі міжваенны перыяд, у асноўным гэты вулічная здымка. Я назваў гэту выставу „Пяціхвілінка”, бо здымкі рабілі за пяць хвілін. 

Выстава з’яўляецца вынікам працы краязнаўчага клубу, які створаны пры рэдакцыі Hrodna.life:

– Выстава ў OldCity – гэта першы такі публічны праект гарадзенскага краязнаўчага клуба. Я казаў напачатку года, што маю намер утварыць згуртаванне гарадзенскіх краязнаўцаў – клуб аматараў гісторыі. У лютым я абвесціў, што ствараем, пачаў вакол сябе збіраць маладых хлопцаў, якія займаюцца гісторыяй. Шмат людзей хоча ўступіць, але пакуль мы сабралі тых, хто ўжо нешта зрабіў для горада. 

Наведаць выставу, на якой прадстаўлена каля 70 здымкаў, можна будзе цягам месяца.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня