Расея з 18 сакавіка па 1 траўня абмяжуе ўезд замежнікаў



Расея з 18 сакавіка па 1 траўня абмяжуе ўезд замежнікаў.

Фота Сяргей Бабылев/ТАСС

Урадам Расейскай Федэрацыі прынята рашэнне з 00 гадзін 00 хвілін па мясцовым часе 18 сакавіка 2020 года да 00 гадзін 00 хвілін па мясцовым часе 1 траўня 2020 года часова абмежаваць уезд у Расейскую Федэрацыю замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Адзначаецца, што абмежаванне на ўезд не будзе прымяняцца ў дачыненні да супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў у Расейскай Федэрацыі, кіроўцаў аўтамабіляў міжнародных аўтамабільных зносін, экіпажаў паветраных, марскіх і рачных судоў, цягніковых і лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін, членаў афіцыйных дэлегацый і асоб, якія маюць дыпламатычныя, службовыя, звычайныя прыватныя візы, выдадзеныя ў сувязі са смерцю блізкага сваяка, асоб, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Расеі, а таксама асоб, якія кіруюцца транзітам праз паветраныя пункты пропуску.

Паводле tass.ru