Пры неабходнасці ў Берасцейскім сухотным дыспансеры зробяць шпіталь
У выпадку неабходнасці ў Берасцейскім сухотным дыспансеры разгорнуць шпіталь.
Як піша “Вячэрні Брэст”, пакуль дыспансер працуе ў штатным рэжыме. Тым не менш, гэтая ўстанова аховы здароўя ў выпадку нестандартнай сітуацыі, у прыватнасці – па каронавірусу, гатовая змяніць свой профіль.
На гэты момант сітуацыю з распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі кантралюе Берасцейская абласная клінічная лякарня, якая абмяжоўвае кантакты пацыентаў інфекцыйнага аддзялення. Дыспансер будзе выкарыстаны пад шпіталь у выпадку, калі абласная лякарня не зможа спраўляцца з сітуацыяй.
Беларускае Радыё Рацыя