У Гомельскай вобласці – мінімальныя рызыкі распаўсюду каронавірусу



Пра гэта паведамілі ў Гомельскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Паводле санэпідэмстанцыі, сітуацыя ў вобласці кантралюецца:

– Гэтымі днямі вяртаюцца беларусы з аздараўлення, хто працуе за мяжой, і гэтак далей, яны ўязджаюць, мы іх усіх абследваем, назіраем, адразу пры ўездзе яны абследуюцца. У выпадку выяўлення, ачагі лакалізуюцца. Таму спадзяемся, што паціху будзем спраўляцца з гэтай сітуацыяй.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі зарэгістравана 36 выпадкаў са станоўчым тэстам на наяўнасць РНК каронавірусу. З іх – адзін выпадак у Гомельскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя