Прэзідэнт Беластоку зноў заклікаў жыхароў па магчымасці заставацца дома
“Сустракаемся ў чарговы дзень барацьбы з каронавірусам. І сітуацыя з кожным днём становіцца ўсё больш сур’ёзнай”.
Такімі словамі прэзідэнт Беластоку Тадэвуш Трускаляскі распачаў прэсавую канферэнцыю, якія цяпер праводзяцца штодня ў рэжыме анлайн. Кіраўнік горада зноў заклікаў усіх жыхароў па магчымасці заставацца дома, а тых, якія знаходзяцца на каранціне, прытрымлівацца абавязковых правілаў:
– Перадусім трэба берагчыся – як найменш кантактаў, лепш за ўсё застацца дома і не выходзіць. Гэта першая справа. Другая справа, гэта пазітыўная, ад сённяшняга дня пробы на аналіз будуць даследавацца на месцы, што, зразумела, палепшыць даступнасць тэстаў.
Паводле апошняй інфармацыі, у Падляшскім ваяводстве 4 асобы знаходзяцца ў шпіталі з падазрэннем каронавірусу, 129 – на каранціне, 422 асобы – пад эпідэміялагічным наглядам. Пры гэтым зроблена 183 тэсты.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя