У беларускіх ВНУ ўводзяць змены ў навучальны працэс



 У ВНУ Беларусі ўносяцца змяненні ў навучальны працэс, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.

„У Беларусі будуць унесены змяненні ў навучальны працэс устаноў вышэйшай адукацыі. У прыватнасці, каб пазбегнуць вялікай колькасці людзей рэкамендавана скарэкціраваць лекцыйныя заняткі і выкарыстоўваць іншыя формы заняткаў, прадугледжаныя вучэбнымі планамі і праграмамі, у ліку якіх практыкумы, кансультацыі, лабараторныя, – расказала Людміла Высоцкая. – Будзе абмежавана правядзенне навуковых і культурна-масавых мерапрыемстваў. Разам з тым ва ўсіх установах адукацыі павінен быць арганізаваны нармальны навучальны працэс і прыняты неабходныя санітарна-прафілактычныя меры, прадпісаныя органамі санэпіднагляду”. Пад асаблівым кантролем будуць знаходзіцца ўсе інтэрнаты – рэкамендавана абмежаваць доступ у іх чужых, узмацніць проціэпідэмічныя мерапрыемствы.

Ва ўсіх установах адукацыі праводзіцца неабходная інфармацыйна-растлумачальная работа. „У выпадку самых малых праяўленняў захворвання неабходна своечасова звярнуцца ў медыцынскую ўстанову або паведаміць аб гэтым медыцынскаму работніку ўстановы адукацыі”, – адзначыла прэс-сакратар.

belta.by