ФХБ аднаўляе ўсе дзіцяча-юнацкія спаборніцтвы
Федэрацыя хакея Беларусі, якая напярэдадні аб’явіла пра прыпыненне дзіцяча-юнацкіх спаборніцтваў у сувязі з рэкамендацыяй Міністэрства аховы здароўя і рашэннямі Міністэрства спорту і турызму, а таксама ўпраўленняў спорту і турызму аблвыканкамаў, інфармуе пра іх аднаўленне з сённяшняга дня, 17 сакавіка.
Гэта тычыцца матчаў Адкрытага першынства Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў і юнакоў, а таксама рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод юнакоў.
У «Парыматч-Экстралізе» і вышэйшай лізе цяпер праходзяць паўфінальныя серыі – гэтыя турніры працягваюцца без зменаў.
Фота: instagram.com/dinamo_minsk_2010