Экспарт паслуг знаходзіцца пад пагрозай



Такія вынікі пандэміі, выкліканай каронавірусам, адзначае галоўны рэдактар сайта rynak.by Аляксей Харкевіч.

Аднак адну з асноўных сферу паслуг у Беларусі каронавірус не закране, лічыць Аляксей Харкевіч.

– Беларусь не з’яўляецца істотным гульцом на гэтым рынку. То бок, турыстычныя паслугі ў нас слаба развітыя. А калі казаць пра нашую асноўную паслугу – гэта IT. Але гэта не той вірус, які пашыраецца праз інтэрнэт або праз кампутарнае забеспячэнне.

У Беларусі, хоць каранцін і не ўведзены, аднак многія грамадзяне сталі адмаўляцца ад удзелу ў масавых мерапрыемствах. Індывідуальны прадпрымальнік Яўген Болсун гаворыць, што негатыўныя выніку ад каронавірусу для бізнесу ўжо выявіліся.

– Ужо адчуў, што некаторыя мерапрыемствы адмяніліся з-за гэтага. Недахоп грошай я ўжо адчуў з-за гэтых хваляванняў у народзе. Забаронаў няма, але ж чуткі ёсць, людзі хвалююцца і застаюцца дома, не ідуць на мерапрыемствы.

Міжнародны валютны фонд плануе выдаткаваць адзін трыльён даляраў ЗША для падтрымкі краін-чальцоў для пераадолення эканамічных наступстваў ад пандэміі вірусу COVID -19.

Беларускае Радыё Рацыя