Каронавірус: сітуацыя з COVID-19 на вечар 17 сакавіка



Колькасць інфікаваных COVID-19 на вечар 17 сакавіка па ўсім свеце перавысіла 196 тысяч чалавек. На планеце больш 150 краін, дзе выявілі каронавірус.

Такія лічбы падаюцца на партале Worldometer, а таксама на рэсурсе  gisanddata.maps.arcgis.com, дзе ў рэжыме рэальнага часу публікуюцца абноўленыя статыстычныя звесткі.

Паводле афіцыйных звестак у пяцёрку краін па колькасці пацверджаных выпадкаў захворвання уваходзяць:

Кітай (80 881 чалавек);

Італія (31 506) — 3 526 новых выпадкаў за суткі, ажно 345 новых смерцяў (усяго ў Італіі 10 349 (!) новых інфікаваных за апошнія трое сутак;

Іран (16 169) — 1 178 новых выпадкаў за суткі, яшчэ 135 смерцяў;

Іспанія (11 409) — 1 467 новых выпадкаў за суткі, яшчэ 168 смерцяў;

Германія (9 352) — рэкордныя для краіны 2080 новых выпадкаў за суткі, яшчэ 7 памерлых.

Паўднёвая Карэя ўпершыню апусцілася на 6-е месца (8320), далей ідуць Францыя (7730) і ЗША (5 871) — у кожнай з гэтых краін выяўлена больш 1 тысячы новых выпадкаў. Замыкае дзясятку Швайцарыя (2742) і Вялікабрытанія (1950).

Усяго на планеце ўжо 15 краін, дзе колькасць захварэўшых перавысіла 1 тысячу чалавек. Акрамя пералічаных вышэй дзяржаў, гэта Нідэрлянды, Нарвегія, Швецыя, Бельгія і Аўстрыя.

Колькасць смяротных зыходаў перавысіла 7 тысяч 900 чалавек.

З іх больш 3 тысяч чалавек – ахвяры эпідэміі ў кітайскай правінцыі Хубэй, другое месца ў гэтым змрочным шэрагу займае Італія – 2 503 памерлых.

Беларускае Радыё Рацыя