Беларуская згушчаніна для Эндзі Уорхала



Сусветны поп-арт не абмінуў Беларусь, даўшы старт для асобнага накірунку беларускага мастацтва.

Беларускі харчовы прадукт, які можна супаставіць з супамі маркі «Кэмпбэл» у творах Эндзі Уорхала, падчас адкрыцця выставы «Сусветны поп-арт» у Менску прадставіў куратар праекта Дзяніс Барсукоў:

– Гэтая згушчаніна – таксама беларускі брэнд, які можа быць нашым адказам супу «Кэмпбэл». У яго таксама вельмі просты і цікавы дызайн, запамінальны і, сапраўды, з гэтай згушчанінай звязана шмат успамінаў для шматлікіх людзей. Сама графічнасць, што яна бела-сіняя, а «Кэмпбэл» бела-чырвоная – гэта таксама ёсць нейкі такі кантраст і такая мастацкая гульня.

Выстава «Сусветны поп-арт» будзе працаваць у сталічнай выставачнай галерэі «Libra» да 18 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя