Наспявае пратэстны настрой



Адсутнасць працы, інфармацыйная ізаляцыя і хуткае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі – такія прычыны ў бліжэйшыя некалькі месяцаў яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў могуць прывесці да хвалі пратэстаў. У гэтым перакананы прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысцінская Дэмакратыя» Фёдар Петрусевіч.

Палітык адзначыў, што расце колькасць свядомых людзей:

– Думаю, што ёсць сілы, як іх называюць свядомымі – людзі, якія не могуць цярпець гэтую ўладу. Хлуслівую і злачынную ўладу, я лічу, якая раскрадае дзяржаву. Мы не маем працоўных месцаў, ёсць маладыя людзі, якія гатовыя рызыкаваць. Яны сядзяць у турмах, іх катуюць, збіваюць, штрафуюць, але гэтыя людзі змагаюцца.

Паводле Фёдара Петрусевіча, хвалю пратэстаў могуць выклікаць як сур’ёзныя экалагічныя прычыны, так і любыя знешнія фактары, да прыкладу, ізаляцыя краіны.

Беларускае Радыё Рацыя