Яшчэ адзін невядомы здымак Анатоля Сыса
Усё больш здымкаў вядомых літаратараў з асабістых архіваў трапляе ў публічную прастору. Сярод іх і гэты: Анатоль Сыс, 1988 год. Аўтар здымка, Уладзімір Пучынскі, сябра Таварыства Маладых Літаратараў „Тутэйшыя”, вёў дзённікавыя запісы падчас паседжанняў „Тутэйшых” і рабіў фотаздымкі, так атрымаўся ўнікальны прыватны фотаархіў.
Анатоль Сыс, 1988 год, аўтар здымка: Уладзімір Пучынскі.
Уладзімір Пучынскі распавядае;
„Гэта была сустрэча з суполкаю маладых кінематаграфістаў. Прыйшлі некалькі чалавек з „Тутэйшых”, абмяркоўвалі, калі не памыляюся, планы сумесна здымаць беларускія мастацкія фільмы. Першая сустрэча — знаёмства. Калі ўсё памятаю дакладна. Ці былі іншыя сустрэчы — не скажу. На заднім плане — адна з гаспадароў сустрэчы. Сустрэча была ў офісе ў будынку, суседнім з Домам літаратара (здаецца, паўпадвал)”.
Беларускае Радыё Рацыя