Прэс-сакратар БФФ: Пакуль матчы вырашана праводзіць з гледачамі



Прэс-сакратар БФФ Аляксандр Алейнік пракаментаваў рашэнне федэрацыі пачаць чэмпіянат Беларусі-2020 па раскладзе.

«У аўторак прайшла вялікая канферэнцыя УЕФА з усімі асацыяцыямі. З улікам атрыманай інфармацыі, нашым кіраўніцтвам было прынята рашэнне пачаць чэмпіянат Беларусі. Мы сочым за развіццём сітуацыі з каронавірусам, атрымліваем інфармацыю ад адпаведных інстанцый. Аднак пакуль матчы вырашана праводзіць з гледачамі. Многія чэмпіянаты прыпыненыя, але наш сезон толькі пачынаецца, мы ж гуляем па сістэме „вясна-восень”. Першы тур пройдзе на гэтым тыдні. Па далейшым календары ўнутраных турніраў кіраўніцтва АБФФ будзе раіцца з футбольнымі клубамі», – паведаміў Алейнік.

Бразільскі абаронца Віліам падпісаў кантракт з берасцейскім „Рухам”

Бразільскі абаронца Віліам падпісаў кантракт з берасцейскім „Рухам”. Пагадненне з 23-гадовым гульцом разлічана на два гады з опцыяй падаўжэння на адзін год. У сезоне-2019 футбаліст правёў 10 матчаў за бразільскі „Санта-Круз” (Д3), адзначае прэс-служба берасцейцаў.

24-гадовы камерунскі нападнік Жуніёр Атаменг, які з пяццю галамі быў найлепшым бамбардзірам „Энергетыка”-БДУ ў гэтае міжсезонне, падпісаў кантракт з клубам да канца сезона, – паведамляе афіцыйны сайт „студэнтаў”.

Матч СКА – БГК пройдзе без гледачоў з-за каронавіруса

У сувязі з сітуацыяй з COVID-19 у Беларусі і свеце гандбольным клубам „СКА-Менск” прынята рашэнне, што хатнія матчы СКА і БДУФК-СКА ў сакавіку пройдуць без гледачоў. Такім чынам, квіткі на матч з БГК імя Мяшкова, запланаваны на 28 сакавіка, не паступяць у продаж, уваход па абанементам таксама будзе закрыты.

„Ак Барс” звярнуўся да КХЛ з просьбай датэрмінова завяршыць сезон

„Ак Барс” звярнуўся да прэзідэнта КХЛ Аляксея Марозава з просьбай датэрмінова завяршыць сезон без вызначэння ўладальніка Кубка Гагарына. У адваротным выпадку казанскі клуб пакідае за сабой права адмовіцца ад працягу ўдзелу ў турніры. КХЛ раней прыняла рашэнне аб прыпыненні сезона на некаторы час.

Яўген Хачарыдзі – самы дарагі гулец чэмпіянату Беларусі

Партал Transfermarkt, які спецыялізуецца на бягучых дадзеных трансфернага кошту футбалістаў прафесійных клубаў усяго свету, напярэдадні старту чэмпіянату Беларусі абнавіў інфармацыю па прадстаўнікам каманд гэтага турніру. Самым дарагім футбалістам чэмпіянату Беларусі з’яўляецца ўкраінскі абаронца берасцейскага „Дынама” Яўген Хачарыдзі, ацэнены ў 1,75 млн еўра. Па паўтара мільёна еўра, па версіі Transfermarkt, каштуюць яго аднаклубнікі Міхаіл Гардзяйчук, Аляксандр Наёк, а таксама футбаліст барысаўскага БАТЭ Станіслаў Драгун.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя