Самазанятасць – рухавік сектара бытавых паслуг у Беларусі
Новая форма самазанятасці насельніцтва дазволіла даць прырост аказання бытавых паслуг ажно ў 2 разы.
Пра мажлівасці для актывізацыі аказання бытавых паслуг у сельскай мясцовасці распавяла падчас прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар Упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва Менскай вобласці Наталля Суйкова:
– У нас ёсць і аддаленыя раёны, дзе запатрабаванасць паслуг дзяржаўнай формы бытавога абслугоўвання больш значная. Рэалізацыя ідэі па стварэнні мабільнага КПП – комплекснага прыёмнага пункта. У гэтым годзе мы абавязкова хоць адзін мабільны комплекс набудзем. Да 2025 года як мінімум дзесяць раёнаў будуць забяспечаныя такімі пунктамі.
Найбольш рэнтабельнымі з’яўляюцца бытавыя паслугі цырульніка, мыцця бялізны і рамонту ювелірных вырабаў. Падатковыя і арэндныя «канікулы» у сектары бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь у сувязі з пагрозай COVID-19 пакуль не запланаваны.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск