Валерый Ісаеў: Чатыры каманды прэтэндуюць на золата
Футбольны агент Валерый Ісаеў прагназуе, хто можа перамагчы ў чэмпіянаце Беларусі, якія стартуе сёння.
Нагадаем, нягледзячы на тое, што з-за каронавіруса чэмпіянаты практычна ва ўсіх іншых еўрапейскіх краінах былі спынены, 19 сакавіка ў Беларусі планава стартуе першынство краіны па футболе.
“Яшчэ да матча за Суперкубак і чвэрцьфіналаў Кубка Беларусі мы размясцілі на сваім сайце метадычныя рэкамендацыі па прафілактыцы, дыягностыцы і лячэнні новай каронавіруснай інфекцыі, – заявіў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў. – Што тычыцца саміх стадыёнаў, ніякага спецыяльнага кантролю на ўваходах не плануецца”.
Валерый Ісаеў: Па першых матчах сезона чацвёра лідараў у нацыянальным першынстве адразу вызначыліся – гэта берасцейскае і менскае “Дынама”, салігорскі “Шахцёр” і барысаўскі БАТЭ. Але далей усё будзе вырашацца, наколькі матываваны самі футбалісты кожнай з каманд і наколькі матываваны гаспадары і трэнеры вышэйзгаданых клубаў.
РР: У апошнім сезоне сталічнае “Дынама” не дацягнула нават да медалёў. Ці здольная каманда рэабілітавацца перад заўзятарамі сёлета?
Валерый Ісаеў: А чаму б менскаму “Дынама” не рэабілітавацца? Па фінансаванні, па інфраструктуры, па заўзятарах – гэта на сёння адзін з лепшых клубаў у Беларусі. Футбалісты сабраліся на ўзроўні, і ў першых матчах сезона “Дынама” сябе вельмі добра паказала.
Мінулы сезон прайшлі пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Сяргея Гурэнкі, і трэнерскі склад захаваўся. Гэта пойдзе на карысць камандзе. Калі прыйдзе ўпэўненасць у сабе, то медалі ў іх будуць.
Але, паўтаруся, усе чатыры каманды, пра якія я казаў вышэй, маюць абсалютна роўныя шанцы стаць пераможцамі чэмпіяната.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя