Аланд і Меркель сустрэліся з Парашэнкам
Прэзідэнт Украіны хоча працягваць мірныя перамовы з Расеяй у рамках менскіх пагадненняў, а жыхарам Данбасу прапануе свабодную эканамічную зону і аднаўленне бюджэтнага фінансавання, – такія вынікі сустрэчы Пятра Парашэнкі з Ангелай Меркель і Франсуа Аландам.
Пасля візіту ў Кіеў, канцлер Нямеччыны і прэзідэнт Францыі адправяцца ў Маскву – як чакаецца, сёння ў другой палове дня, каб даведацца падрабязнасці мірнага плана прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры, які таксама ў чацьвер пабываў у Кіеве, заявіў, што Меркель і Аланд падрыхтавалі свае прапановы для Украіны ў адказ на прапановы, якія былі дадзены ад Пуціна.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Handout / Reuters