Мікалай Казлоў: Лукашэнка заўжды балансаваў паміж Захадам і Усходам



Беларусаў цікавіць пытанне, ці змяніўся вектар палітыкі Аляксандра Лукашэнкі за апошнія месяцы. Пасля яго нязгоды інтэгравацца з Расеяй на ўмовах Масквы, Лукашэнка нібыта павярнуўся на Захад. Што вельмі даспадобы шматлікім грамадзянам. Ці сапраўды Лукашэнка пераасэнсаваў сваю палітыку і зрабіў правільныя, прагматычна вывераныя крокі, мы пацікавіліся ў кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова, сябраў партыі БНФ Аляксандра Кенды і Анатоля Сахарушы.

Кажа Мікалай Казлоў:

– Гэта, на жаль, у заходніх партнёраў мяняюцца адносіны да Лукашэнкі на фоне падзеяў у Расеі. На самой справе ўзнік канфлікт паміж Расеяй і Беларуссю, а Лукашэнка заўжды балансаваў паміж Захадам і Усходам.

– Калі ёсць шанец папрацаваць з Захадам і атрымаць нейкую фінансавую дапамогу, то гэта заўсёды рэалізоўваецца.

– Лукашэнка зараз павярнуўся на Захад проста ад безвыходнасці.

Паводле палітыкаў, Аляксандру Лукашэнку не падабаўся і не падабаецца дэмакратычны стыль кіравання краінай. Памылак у сваім кіраванні ён не прызнаў. Таму пра паварот Беларусі на Захад можна толькі марыць.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя