„Белавія” прыпыняе палёты ў Тбілісі і Батумі
«Белавія» прыпыняе выкананне палётаў яшчэ па двух маршрутах у сувязі з часовым спыненнем міжнародных авіяцыйных перавозак у шэрагу краін з-за каронавіруса. Пра гэта паведамілі ў кампаніі.
Так, «Белавія» не паляціць у Тбілісі: рэйсы В2 735-736 прыпыненыя з 22 па 28 сакавіка, рэйсы В2 741-742 – з 20 па 28 сакавіка.
Адмяняецца рэйсы ў Батумі: B2 737 – з 20 па 28 сакавіка, B2 738 – з 21 па 29 сакавіка.
Улічваючы пастаянна зменлівую сітуацыю ў свеце, «Белавія» просіць правяраць абнаўлення аб скасаваных рэйсах на сайце авіякампаніі.
Вярнуць грошы ці змяніць даты вылету на адмененыя рэйсы можна ў любы час да 31 снежня 2020 года, але не абавязкова гэта рабіць прама цяпер. «Усе дадзеныя вашага білета захаваны ў нас у сістэме, таму да нас можна звярнуцца і пасля меркаванай даты палёту, назваўшы нумар вашага білета. Змена даты вылету магчыма толькі адзін раз. У вас ёсць некалькі месяцаў абдумаць, калі вы хочаце ляцець па дадзеным білеце ў наступны раз», – адзначылі ў кампаніі.