Аптымальны фармат святкавання Дня Волі – дэцэнтралізацыя



У Беларусі набліжаецца 25 сакавіка – Дзень Волі. Гэта адно з найбольш значных святаў для дэмакратычнай грамадскасці.

У сувязі з пандэміяй каронавірусу, фармат свята будзе зменены, кажа намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

– Сёлета аптымальным фарматам выглядае дэцэнтралізацыя, то бок адзначэнне ў такіх групах, у кавярнях, у барах, арганізацыя вывешвання сцягоў. Думаю, на гэта не трэба забывацца, і заклікаць людзей таксама ўвечары рабіць святочныя феерверкі. То бок гэтае свята павінна шырэй ісці ў народ. І я думаю, што гэта менавіта той шлях, які ў гэтым годзе самы належны і дарэчны.

Паводле Аляксея Янукевіча, добра тое, што ў грамадстве 25 сакавіка становіцца больш пазнавальным і зразумелым, а кола свядомых беларусаў расце.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя