Служыць нельга адтэрмінаваць
28 гадоў таму – 20 сакавіка 1992 – пачалося фармаванне Узброеных сіл суверэннай Беларусі.
Пра мажлівасць адмены вясенняга ваеннага прызыву ў беларускую армію пры сённяшняй сітуацыі з COVID-19 распавяла на сустрэчы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі загадчыца спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі па пытаннях ваеннай і дзяржаўнай службы Менскай гарадской калегіі адвакатаў Алена Гайдучонак:
– Ёсць патрабаванні закона, якія грамадзяне павінны выконваць. Адпаведна пакуль не будзе нейкіх нарматыўных указанняў пра тое, што адмяняецца гэты прызыў, ці ўводзяцца нейкія абмежаванні ў сувязі з гэтым прызывам, значыць прызыў адбудзецца і грамадзяне абавязаны выконваць закон, патрабаванні закона адносна мерапрыемстваў па прызыву і іх ўдзелу.
У любым выпадку беларуская адвакатура валодае кампетэнцыяй абараняць інтарэсы ваеннаабавязаных грамадзян пры асабістым звароце.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск