У Польшчы аб’яўлена эпідэмія каронавіруса



З 21 сакавіка і да 12 красавіка Польшча ўводзіць рэжым эпідэміі. Раней у Польшчы дзейнічаў рэжым эпідэміялагічнай небяспекі.

Вечарам пятніцы прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі абвясціў, што ўрад уводзіць рэжым эпідэміі, паведамляе wyborcza.pl. З 25 сакавіка навучальныя ўстановы пераходзяць на рэгулярнае абавязковае электроннае навучанне: з выкананнем асноўных навучальных праграм, тэстаў і ацэнак. Школы і ўстановы будуць зачыненыя да 14 красавіка. Рэжым эпідэміі дзейнічае таксама з пятніцы.

Ён таксама абвясціў, што службы пачнуць правяраць, ці сапраўды чалавек у каранціне знаходзіцца па заяўленым адрасе, і штраф за яго парушэнне ўзрасце з 5000 да 30 000 злотых.

«Мы падвышаем штрафы з 5 000 (1177 даляраў ЗША) да 30 000 злотых (7062 даляраў) і ўводзім механізмы, якія дазваляюць праверыць, ці знаходзіцца чалавек дома па абвешчаным ім адрасе. Гэта вельмі важна, таму што цаной парушэння каранціну можа быць здароўе або жыццё іншых людзей », – сказаў прэм’ер-міністр Польшчы.

Аднак прэзідэнцкія выбары плануецца правесці паводле плана – 10 траўня.

Нагадаем, у Польшчы 411 пацверджаных выпадкаў каронавіруса. У тым ліку – 5 смяротных выпадкаў.

Fot. Maciek Jaźwiecki / Agencja Gazeta