Пандэмія каронавірусу: сітуацыя ў свеце на вечар 20 сакавіка
У свеце працягвае расці колькасць людзей, якія заразіліся каронавірусам і колькасць памерлых у выніку заражэння і наступстваў.
Сітуацыя ў Італіі няўхільна і трагічна пагаршаецца, за апошні дзень памерла ажно 627 чалавек (на 200 больш, чым за папярэднія суткі!). Агульная колькасць ахвяр эпідэміі ў Італіі зараз складае 4 032 чалавекі. Вельмі цяжкая сітуацыя і ў Іспаніі, дзе за суткі памерлі 213 чалавек. А вось у Кітаі становішча стабілізуецца – за суткі памерлі толькі 3 чалавекі.
Колькасць інфікаваных COVID-19 на вечар 20 сакавіка па ўсім свеце перавысіла 269 740 чалавек. 90 603 чалавекі вылечыліся. На планеце ў 187 краінах выявілі каронавірус, фактычна гэта ўвесь свет.
Паводле афіцыйных міжнародных звестак у дзясятку краін па колькасці пацверджаных выпадкаў захворвання уваходзяць:
Кітай (80 967 чалавек) – 3 новыя ахвяры;
Італія (47 021) — 627 новых смерцяў за суткі і амаль 6 тысяч новых захварэўшых;
Іспанія (20 412) — яшчэ 213 смерцяў. Іспанія перамясцілася на сумнае 3-е месца ў свеце;
Германія (19 711) — яшчэ 16 памерлых. Яшчэ 4391 выяўленых хворых;
Іран (19 644) — яшчэ 149 смерцяў;
ЗША (16 638) — яшчэ 225 памерлых;
Францыя (12 612) – 78 памерлых за суткі.
Паўднёвая Карэя (8 652) – 3 новыя ахвяры;
Швайцарыя (5 369) – 13;
Вялікабрытанія (3 983) – 33.
Усяго на планеце ўжо 18 краін, дзе колькасць захварэўшых перавысіла 1 тысячу чалавек. Акрамя пералічаных вышэй дзяржаў, гэта Нідэрлянды, Аўстрыя, Бельгія, Нарвегія, Швецыя, Данія, 20 сакавіка да гэтага пераліку дадаліся Малайзія і Партугалія.
Агульная колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце дасягнула 11 271 чалавек, за апошнія суткі памерла 1 243 чалавекі.
Найбольш памерлых за ўвесь час зафіксавана ў Італіі – 4 032 чалавекі.
Далей у гэтай сумнай статыстыцы ідуць:
Кітай – 3 248
Іран – 1 433
Іспанія – 1 044
Францыя – 450
Паводле афіцыйных звестак сітуацыя ў суседніх з Беларуссю краінах наступная:
Польшча – 411 інфікаваных – 5 чалавек памерлі;
Расея – 253 – 1 смерць (афіцыйна не пацверджана);
Латвія – 111 – смяротных выпадкаў не зафіксавана;
Літва – 63 – смяротных выпадкаў не зафіксавана;
Украіна – 29 – памерлі 3 чалавекі.
Паводле апошніх звестак у Беларусі 69 інфікаваных, фактаў смерці не падавалася. 20 сакавіка была інфармацыя, што памерла жанчына з Віцебску, але афіцыйна ўлады гэта не пацвярджаюць.
Беларускае Радыё Рацыя