Лукашэнка правёў тэрміновую нараду



Аляксандр Лукашэнка правёў сёння нараду ў  Палацы Незалежнасці.

На нараду ў Палац Незалежнасці прыехалі прэм’ер-міністр Сяргей Румас і віцэ-прэм’ер Юрый Назараў, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава (яна таксама з’яўляецца старшынёй назіральнага савета на „Нафтане”), кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка і яго намеснік Валерый Бельскі, дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў, старшыні КДК і КДБ Леанід Анфімаў і Валерый Вакульчык, міністр замежных спраў Уладзімір Макей і старшыня канцэрна „Белнафтахім” Андрэй Рыбакоў.

Як растлумачыў кіраўнік дзяржавы, гэта поўны склад рабочай групы, якая павінна не проста маніторыць сітуацыю ў гэтай сферы, але і прымаць меры па загрузцы беларускіх НПЗ. Яна штотыдзень праводзіць свае пасяджэнні і інфармуе пра выніки працы. Кіруе рабочай групай Ігар Сяргеенка.

Расейскі бок цалкам падтрымаў прапановы Беларусі па пастаўках нафты.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, заслухоўваючы даклад па пытаннях працы беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў.

„Я даручаў, каб разгледзелі новыя прапановы Расейскай Федэрацыі па пастаўках вуглевадароднай сыравіны. Яны паступілі ад расіян тры дні таму. Я так разумею, расіяне цалкам пайшлі на нашы прапановы па пастаўках нафты?” — спытаў Лукашэнка.

Кіраўнік Адміністрацыі пацвердзіў гэта і дадаў, што прапановы Расеі былі разгледжаны на пасяджэнні рабочай групы, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Лукашэнка абмеркаваў пытанне вяртання беларусаў з-за мяжы.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як праходзіць праца па вяртанні беларусаў, якія апынуліся за мяжой у складанай сітуацыі з-за прыняцця шэрагам краін абмежавальных мер. Ён адзначыў, што ў некаторых азіяцкіх дзяржавах праблемы ўзнікаюць на роўным месцы: беларусаў проста не пускаюць на зваротныя рэйсы, арганізаваныя расейскімі авіякампаніямі.

Лукашэнка звярнуў увагу яшчэ на адзін нюанс: многія беларусы паляцелі на адпачынак, ведаючы, што ў свеце складаная абстаноўка з-за пандэміі і многія краіны закрываюць свае межы. „Мы ўжо гвалтам крычым: ня едзьце за мяжу, пабудзьце дома. Не, усё роўна пруць за гэтую мяжу. Тым, хто выехаў пасля нашых папярэджанняў, – ніякіх чартараў. Няхай там і сядзяць, калі туды выехалі, – жорстка запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. – Я разумею, бываюць выпадкі, калі трэба выехаць, вырашыць нейкія пытанні. Але гэта адзінкавыя, іх амаль няма. З МЗС хай узгадняюць, выязджаюць, тады мы будзем за іх адказваць „.

Кіраўнік дзяржавы даручыў  старшыні КДБ разабрацца з распаўсюджвальнікамі фэйкаў пра смерці з-за каронавіруса.

„Валерый Паўлавіч (старшыня КДБ Валерый Вакульчык. – заўвага), ужо хопіць на гэта глядзець. Трэба добра прайсціся па гэтых сайтаў, каналах. Загінула жанчына ў Віцебску – ніякага там каронавіруса, і пасля гібелі ўзялі аналізы некалькі разоў. Мне дакладваюць па кожным выпадку падобных смерцяў. Не, ўзялі, раскаталі, што загінула нібыта ад каронавіруса. Для чаго? Каб стварыць паніку „, – заявіў  Лукашэнка.

На нарадзе абмеркавалі пытанні працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў і сітуацыя з каронавірусам, якую Лукашэнка называе «каронавірусным псіхозам».

Нагадаем, па дадзеных на 20 сакавіка ў Беларусі было зафіксавана 69 выпадкаў заражэння каронавірусам COVID-19. 

Фота БелТА