Для іх праца – гэта казачная мара



Роўна дзесяць год таму ў Століне, што на Берасцейшчыне, пачало дзейнасць грамадскае аб’яднанне «Цэнтр падтрымкі маладых інвалідаў». Галоўнымі дасягненнямі за гэты час кіраўніцтва арганізацыі называе правядзенне штогадовага міжнароднага злёту «Тэатр пад адкрытым небам» ды ажыццяўленне праграмы безбар’ернага асяроддзя ў Століне.

Асаблівы гонар – стварэнне інфармацыйна-навучальнай установы для інвалідаў, дзе працу знайшлі людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

Для іх праца – гэта казачная мара, – кажа кіраўнік арганізацыі Міхаіл Скрабейка:

– У першую чаргу гэта праца. Знайсці працу інваліду нашмат цяжэй, чым здароваму чалавеку. Таму тыя, якія могуць працаваць, без разумовых абмежаванняў, працаўладкаваныя, то бок паўнавартасны працоўны дзень, як належыць.

Таксама столінскі «Цэнтр падтрымкі маладых інвалідаў» другі год запар працуе над тым, каб стварыць у раёне рэабілітацыйны лагер на базе знікаючай вёскі.

Беларускае Радый Рацыя