АДКБ вядзе маніторынг эпідэміялагічнага становішча



Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) вядзе маніторынг эпідэміялагічнага становішча ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

«У дзяржавах – членах АДКБ вельмі заклапочаныя распаўсюджваннем віруснай інфекцыі COVID-19, вызначанай Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя як пандэмія, – гаворыцца ў паведамленні. – У АДКБ высока ацэньваюць прыманыя міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі, а таксама краінамі, якія ўваходзяць у АДКБ, мэтанакіраваныя намаганні і меры па папярэджанні распаўсюджвання каронавіруса на іх тэрыторыях і мінімізацыі наступстваў эпідэміі».

У рамках прыманых прэвентыўных мер з выкарыстаннем магчымасцяў Цэнтра крызіснага рэагавання Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы ў сакратарыяце і Аб’яднаным штабе АДКБ, у цесным узаемадзеянні з міністэрствамі і ведамствамі дзяржаў – членаў арганізацыі, «ажыццяўляецца паўсядзённы маніторынг эпідэміялагічнага становішча ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі».

Як паведамляе прэс-служба арганізацыі, «спланаваны і рэалізуецца комплекс супрацьвірусных мер». «У якасці практычных захадаў часова адменены службовыя камандзіроўкі супрацоўнікаў у дзяржавы з неспрыяльным эпідэміялагічным становішчам. Уводзіцца асаблівы рэжым рабочых органаў арганізацыі. Вырашана абмежаваць правядзенне ў будынках сакратарыята і Абʼяднанага штаба АДКБ мерапрыемстваў з шырокім удзелам прадстаўнікоў дзяржаў – членаў арганізацыі і выезды супрацоўнікаў сакратарыята і Абʼяднанага штаба за межы Масквы, – гаворыцца ў паведамленні. – Частка супрацоўнікаў пераведзена на аддалены рэжым працы».

БелаПАН