Лекар Алесь Лобан заклікае да салідарных дзеянняў у прафілактыцы распаўсюду каронавіруса



Лекар Алесь Лобан з Гародні, звярнуўся да беларусаў у сувязі з распаўсюдам каронавіруса. Шаснаццаць гадоў ён працаваў у Каралеўстве Нідэрланды. Вярнуўшыся з гэтай краіны, ён узрушаны, слабымі мерамі прафілактыкі ў Беларусі.

Таму лекар не мог маўчаць і зрабіў аўдыё-зварот, у якім просіць паважна ставіцца да магчымага выбуху колькасці захворванняў, якога ўжо не магчыма будзе ўтрымаць.

Кажа Алесь Лобан:

– Усё ж такі я доктар і даваў прысягу, тады гэта называлася прысягай урача Савецкага Саюза, або “клятвай Гіпакрата”. Гэта высокія словы, але ты мусіш выконваць свой доўг. І я лічу сваім доўгам выказаць адкрыта сваю думку, таму што, як я бачу, усё кіраўніцтва Мінздароўя  глядзіць на тое, у які бок паварушыцца вус Лукашэнкі, а не на рэальныя меры, якія належыць прыняць.

Зварот можна праслухаць ў спасылцы, размешчанай на нашым сайце.

Алесь Лобан заклікае да салідарных дзеянняў беларусаў у прафілактыцы распаўсюду каронавіруса. Захоўваць дыстанцыю ў масавых месцах, насіць маскі, мыць рукі пасля кантакту з адкрытымі рэчамі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя