Каронавірус адмяніў заключны этап рэспубліканскіх школьных алімпіяд
Як паведаміла Міністэрства адукацыі ў сваім афіцыйным Telegram-канале, рэспубліканскі этап алімпіяд па вучэбных прадметах пераносіцца на больш позні тэрмін.
Традыцыйна пераможцы рэспубліканскага тура алімпіяды пры паступленні на адпаведныя спецыяльнасці ў ВНУ залічваюцца без уступных іспытаў. Таму для адзінаццацікласнікаў перамога на алімпіядзе аўтаматычна азначала пападанне ў кола студэнтаў. Да таго ж летам пераможцы рэспубліканскага тура абараняюць гонар беларускай школы на міжнародных спаборніцтвах.
Калі могуць прайсці заключныя туры, пакуль невядома. Нават арыенціровачныя даты не называюцца.