Частку наяўных грошай адправілі на каранцін
У Нацбанку Беларусі патлумачылі, чаму частку наяўных грошай адправілі на двухтыднёвы каранцін. Як паведамляе тэлеканал АНТ, першая партыя банкнот ужо тыдзень знаходзіцца ў спецыяльным сховішчы. Праз 14 дзён, пасля заканчэння „інкубацыйнага перыяду віруса”, грошы апрацуюць і зноў адправяць у абарачэнне.
„У нас ёсць яшчэ дадатковая магчымасць пускаць у абарачэнне банкноты, якія там не былі, — гаворыць начальнік галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацбанка Сяргей Гайко. — Таму таксама будзе гэтая мера прымяняцца для таго, каб знізіць аб’ём грашовай наяўнасці, якая можа быць схільная да патраплення на яе вірусаў”. У Нацбанку кажуць, што ў часы каронавіруса найбольш бяспечным і зручным спосабам разліку з’яўляецца безнаяўны плацёж.