Пайшоў з жыцця археолаг Пятро Лысенка



Не стала вядучага археолага Беларусі. На 89-м годзе жыцця памёр археолаг, доктар гістарычных навук Пятро Лысенка. Ён аўтар звыш 100 навуковых прац, дзякуючы яго даследаванням паўстаў унікальны археалагічны музей “Бярэсце”.

Пінск, 2007 год. У ходзе раскопак на цэнтральнай плошчы. Пятро Лысенка і Яўген Шатохін.

Вывучаў старажытныя беларускія гарады, асабліва на Палессі: Тураў, Пінск, Мазыр, Давыд-Гарадок ды Берасце. „За гэта край шанаваў свайго даследчыка”, – адзначае пінскі краязнаўца Эдвард Злобін:

– З’яўляецца ганаровым грамадзянінам Турава, ганаровым грамадзянінам Пінска. Ён стваральнік археалагічных музеяў у гарадах, дзе праводзіў вялікія архелагічныя раскопкі, – у Берасці, і там створаны музей „Бярэсце”, у Тураве. У Пінску таксама праводзіў поўнамаштабныя раскопкі.

Дарэчы, у апошнія гады жыцця прафесар Лысенка ўсё больш увагі надаваў старажытнаму Пінску, дзе прайшло ягонае дзяцінства. Тут у 2014 годзе архелог знайшоў казацкую шаблю 17-га стагоддзя ды парэшткі старадаўняй жывёлы, выказаў гіпотэзу, што гэта магчыма косткі тура – першабытнага быка.

Беларускае Радыё Рацыя