Ігар Станкевіч: Нам важна, каб месца расстрэлаў было пазначанае ўладамі



Грамадская кампанія «Забітыя, але не забытыя» звярнулася да Аршанскага райвыканкама з просьбай усталяваць памятны знак у лесе пры Магілёўскай шашы.

Пачаўся збор подпісаў, падпісацца можна ў інтэрнэце.

Распавядае прадстаўнік кампаніі Ігар Станкевіч:

– І зараз мы запусцілі петыцыю, зварот да Аршанскага райвыканкама з просьбай ушанаваць гэтае месца ў лесе на Магілёўскай шашы, як адно з месцаў масавых расстрэлаў. Для нас, як для сваякоў расстраляных у Воршы, вельмі важна, каб гэтае месца ў лесе ўздоўж Магілёўскай шашы было таксама пазначана, прычым пазначана ўладай.

 Пасля заканчэння збору подпісаў петыцыя пойдзе ў Аршанскі райвыканкам.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ворша