Беларусь атрымала расейскі „чорны спіс” невыязных грамадзян
Беларусь атрымала расейскі „чорны спіс” невыязных грамадзян — у ім каля трох тысяч чалавек. Пра гэта паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун.
„Мы атрымалі асобны спіс у дачыненні да тых асоб, права выезду якіх з тэрыторыі Расеі абмежавана. Зараз інтэгруем гэтыя звесткі з расейскімі і беларускімі банкамі даных. І пачалі адпраўку адпаведных звестак у Расею”, — перадае БЕЛТА словы Бегуна. Мяркуецца, што для выключэння грамадзян з базы невыязных спатрэбіцца не больш за суткі. Вядома, калі гэта будзе не выходны дзень. Агульную базу невыязных Беларусь і Расея сфармуюць да 1 красавіка.